РУС БЕЛ ENG 中文

Помніць пра мінулае, жыць сапраўдным, будаваць будучае

18.12.2024

17 снежня 2024 года адбылося адкрыццё адноўленай экспазіцыі краязнаўчага музея дзяржаўнай установы адукацыі «Свіслацкая сярэдняя школа».

Музей – гэта месца, дзе працягваецца памяць, веды пра мінулае перадаюцца ад аднаго пакалення да другога. Месца, якое дапамагае выхоўваць пачуццё гонару за малую Радзіму, адказнасці за сучаснае.

Школьны музей адыгрывае важную ролю ў жыцці навучальнай установы. Гэта не толькі месца захоўвання і дэманстрацыі гістрычных артэфактаў, але і цэнтр патрыятычнага і маральнага выхавання.

Музей дапамагае вучням глыбей зразумець гісторыю роднага краю, краіны і школы. Экспазіцыі, уключаюць у сабе ўнікальныя дакументы, фатаграфіі, асабістыя рэчы вядомых людзей, прадметы быту і многае іншае, што робіць гісторыю больш даступнай для ўспрымання – гэта дапамагае фарміравацць паважліваыя адносіны да мінулага, развівае цікавасць да вывучэння гісторыі, да сучаснасці.

На мерапрыемстве прысутнічалі начальнік упраўлення адукацыі Аксаміт Т.М., старшыня Квасоўскага сельскага савета Гідравец В.І., намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце СВК «Свіслач» Мажэйка І.М..

Фотогалерея:

поделиться в: