РУС БЕЛ ENG 中文

Выхоўваем патрыётаў

17.12.2024

Выхаванне любові да сваёй Радзімы, фарміраванне патрыятызму і нацыянальнай самавядомасці дзяцей пачыннаецца з дзіцячага сада.

Выхаваўча-патрыятычнае мерапрыемства “Пісьмо пра Беларусь” з удзелам памочніка пракурора Мастоўскага раёна Анастасіі Бальцэвіч адбылося ў Лунненскім дзіцячым садзе. У гульнявой форме дзеці здзейснілі падарожжа ў гістарычнае мінулае нашай краіны, даведаліся шмат новага і цікавага, з павагай расказалі пра дзяржаўныя і прыродныя сімвалы Беларусі, нацыянальныя стравы і рамёствы. У час мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі вершы пра наш край, выконвалі песні пра Беларусь, танцавалі нацыянальныя танцы, разгадвалі загадкі. Мінутай маўчання выхаванцы ўшанавалі памяць аб загінуўшых героях Вялікай Айчыннай вайны. Анастасія Віктараўна пазнаёміла дзяцей з прафесіяй пракурора, растлумачыла, што прадстаўнікі дадзенай прафесіі сочаць за выкананнем законаў, за тым, каб усе людзі выконвалі агульныя правілы. Анастасія Віктараўна адзначыла, што мы павінны памятаць пра подзвіг беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У завяршэнні мерапрыемства дашкольнікі адправілі пісьмо пра Беларусь новым сябрам з розных краін.

Кожны ўдзельнік свята адчуў пачуццё гонару за свой народ, сваю краіну і яе гісторыю.

Источник: https://mosty-zara.by

поделиться в: