В Кореличах дан старт благотворительной акции «Наши дети»
17.12.2024Амаль трыццаць гадоў па ініцыятыве Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі напярэдадні Новага года дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” робіць рабят больш шчаслівымі, акунае іх у казачную атмасферу зімовых святаў і чараўніцтва. 16 студзеня ў Карэліцкім раённым маладзёжным цэнтры на адкрыцці галоўнага дабрачыннага марафону сабраліся рабяты з пачатковых класаў школ райцэнтра.
Маладзёжны цэнтр сустрэў гасцей з размахам, падрыхтаваўшы для іх інтэрактыўнасці. Тут арганізавана і тэматычная навагодняя фотазона, дзе любы жадаючы мог зрабіць фотаздымак на памяць.
Намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама, старшыня Карэліцкага РА партыі “Белая Русь” Яўген Чычкан, звяртаючыся да дзяцей, падкрэсліў, што важна, каб яны раслі ў прыгожай, бяспечнай і перспектыўнай краіне.
— Прыемна бачыць вашы радасныя, поўныя ўсмешак твары. Дарагія дзеці, сёння пачынаецца самая добрая і цудоўная акцыя “Нашы дзеці”. Падчас яе правядзення мы, дарослыя, максімальна будзем праяўляць шчырасць, дабрыню і цеплыню нашых сэрцаў, каб кожнае дзіця ведала, што цуды спраўджваюцца. Напярэдадні Новага года жадаю ўсім вам спаўнення жаданняў, каб Дзед Мароз прыйшоў у навагоднюю ноч і прынёс тое, што вы пажадалі.
Да віншаванняў далучылася начальнік аддзела адукацыі Карэліцкага райвыканкама, старшыня РА РГА “Беларускі фонд міру” Ірына Асташэвіч. У сваім звароце яна адзначыла, што Новы год – пара цудаў і чараўніцтва. І нават дарослыя ў гэтыя дні вераць у казку. І кожны з нас, дзяцей і дарослых, можа сам стаць чараўніком, ажыццявіўшы мару дзіцяці.
— Гэта добрая традыцыя, ініцыятарам якой стаў Кіраўнік дзяржавы, Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. Ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны, у тым ліку і ў нас, сёння стартуе акцыя, якая адзначыць сабой цэлую чараду розных навагодніх мерапрыемстваў для дзяцей. Вядома, галоўная задача для нас – стварыць свята для кожнага дзіцяці. І мы вельмі разлічваем на тое, што тыя мерапрыемствы, якія запланаваны, падораць добры настрой усім дзецям.
Старшыня Карэліцкай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Іна Лейка сказала:
— Ініцыятыва “У Новы год – з ”Белай Руссю” праходзіць у рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”. Дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” – адно з лепшых праяўленняў сацыяльнай палітыкі дзяржавы. Уся краіна імкнецца рабіць дабро для таго, каб ні адно дзіця не засталося абдзеленым, не адчула сябе адзінокім.
Інна Іосіфаўна ўручыла падарункавы сертыфікат на ажыццяўленне мары вучняў СШ № 2 райцэнтра дырэктару ўстановы адукацыі Вікенцію Браніцкаму.
Старшыня Карэліцкага раённага аддзялення дзіцячага фонду Вольга Куляка таксама павіншавала хлопчыкаў і дзяўчынак і адзначыла, што акцыя “Нашы дзеці” – гэта не проста мерапрыемства, гэта магчымасць для кожнага з нас праявіць чалавечнасць і дабрыню. Яна назвала акцыю прыгожым марафонам добрых спраў, на працягу якога дарослыя будуць дарыць добрыя справы дзецям. Ні адно дзіця не будзе пазбаўлена свята, падарункаў і веры ў цуд.
Інтэрактыўнае прадстаўленне, падрыхтаванае работнікамі Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці, нікога не пакінула абыякавым. Удзел у праграме каларытных казачных персанажаў, яркіх касцюміраваных герояў напоўніла сэрцы дзяцей і дарослых прадчуваннем свята і навагодніх цудаў. Захапленню і радасці дзяцей не было мяжы, зала пляскала ў далоні, танцавала, спявала разам з артыстамі і шчыра радавалася надыходзячаму святу. Для дзетвары прыйшоў час чараўніцтва і выканання жаданняў.
Уражанні ў рабят цудоўныя. Эмоцыямі дзеляцца наперабой і шчыра дзякуюць арганізатарам за свята, у якое сёння пашчасціла акунуцца.
Источник: https://www.polymia.by