Школьны мерыдыян
10.12.2024Расія і Беларусь –разам!
У снежні 2024 года адзначаецца 25-годдзе з дня падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Для вучняў 6 класа гімназіі № 1 горада Дзятлава быў праведзены адзіны ўрок “Саюзная дзяржава. 25 гадоў разам”. Дзеці абмяркоўвалі пытанні развіцця супрацоўніцтва дзвюх дзяржаў у розных напрамках – палітыка, эканоміка, транспарт, адукацыя, навука, культура і спорт.Асабліва адзначылі знакавы палёт першай жанчыны-касманаўта ў гісторыі незалежнай Беларусі Марыны Васілеўскай на Міжнародную касмічную станцыю на расійскім касмічным караблі “Саюз МС-24”. У канцыўрока зрабілі выснову аб тым, што саюз Беларусі і Расіі важны для народаў нашых краін, бо ён дае магчымасці для сумеснага развіцця і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, дзе сёння забяспечваюцца роўныя правы грамадзян дзвюх краін.
Быць здаровым – гэта модна
Для навучэнцаў 9-11 класаў гімназіі прайшоў практычны занятак “Ваша здароўе – час ведаць, берагчы, дзейнічаць, супрацьстаяць!” з удзелам валеолага Дзятлаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталлі Юрэні.
Старшакласнікі актуалізавалі свае веды аб правільным харчаванні, фізічнай актыўнасці, прафілактыцы розных захворванняў і захаванні здаровага ладу жыцця.
Бенефіс-студыя “Сузор’е талентаў гімназіі”
Навучэнцы, іх бацькі, педагогігімназііў шосты школьны дзень падвялівынікі адыходзячага 2024 года. Мерапрыемства праводзілася ў рамках гімназічнага праекта “#7я, або Формула сямейнага поспеху”.
Ініцыятыўная група вучняў, удзельнікі клуба “Пошук” пры музеі “Гісторыя і культура народаў Дзятлаўшчыны”, у творчай форме прадставілі формулу поспеху – “Ініцыятыва. Якасць. Вынік” у трыядзе “Адукацыя. Даследаванне. Выхаванне”.
На працягу мерапрыемства працавалі карэспандэнты “Лічбавага медыя+” гімназіі, якія задавалі пытанні дзецям і бацькам.
Граматамі за поспехі ў розных відах дзейнасці ў гэтым годзе ўзнагароджаны больш за 50 навучэнцаў. Больш за 90 бацькоў атрымалі падзячныя лісты за годнае выхаванне дзяцей, актыўны ўдзел у жыцці гімназіі.
Источник: https://diatlovonews.by