РУС БЕЛ ENG 中文

В Малюшичском детском саду состоялась неделя «Моя семья»

05.12.2024

Ні для каго не сакрэт, што асновай асноў для нас з’яўляецца бацькоўская хата. Тут мы расцём, пускаем свае карані, і смела выходзім у жыццё з дружнай сям’і.

Згодна планаў адукацыйнага працэсу з 25 па 30 лістапада 2024 года ва ўстанове адукацыі “Малюшыцкі дзіцячы сад” прайшоў тыдзень “Мая сям’я”.

З мэтай выхавання маральных якасцей у выхаванцаў, умацаванння сямейных традыцый, захавання і папулярызацыі сямейных каштоўнасцей у рознаўзроставай групе праведзены шматлікія мерапрыемствы.

На занятках і ў час гутарак дзеці расказвалі пра членаў сваёй сям’і, дзе і кім працуюць іх бацькі, як клапоцяцца адзін аб адным, складалі апавяданне з уласнага вопыту “Мая сям’я”, вырашалі праблемныя камунікатыўныя зносіна па тэме “Ці добра, калі сям’я вялікая?”, разглядвалі сітуацыі.

З вялікім задавальненне  расказвалі аб тым, якую пасільную дапамогу яны аказваюць дома, дзяліліся з сямейнымі традыцыямі, агучвалі любімыя справы.

Былі прачытаны і абмеркаваны мастацкія творы М.Родзіна “Маміны рукі”, С.Міхалкова “А што ў вас?”. Па творах А. Благінінай “Пасядзім у цішы”  і А. Барто “Помощница» дзеці абыгрывалі сітуацыі.

Удзельнікаў адукацыйнага працэсу прыцягвала аформленая фотавыстава: “Мая сям’я”, у якой былі размешчаны фотаздымкі дзяцей і бацькоў. Сваімі маленькімі пальчыкамі кожнае дзіця з гонарам паказвала і расказвала пра сваіх родзічаў і сябе.

У тыдні “Мая сям’я” адна старонка была прысвечана дзядулям і бабулям. Выхаванцы сваімі рукамі выраблялі падарункі для родных і блізкіх людзей: упрыгожвалі барэльефам хусткі, арнаментам- ручнікі.

Праведзенае мерапрыемтсва спрыяла выхаванню ў дашкольнікаў цікавасці да нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцей, гуманных адносін, маральных якасцей беларусаў, любові да сваёй сям’і.

Источник: http://www.polymia.by

поделиться в: