РУС БЕЛ ENG 中文

Выхавальнікі дзіцячага сада ў Іўі актыўна выкарыстоўваюць у сваёй рабоце інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі

02.12.2024

З 2021 года падарожжа ў свет логікі выхаванцы дзіцячага сада № 3 Іўя здзяйсняюць дзякуючы аб’яднанню па інтарэсах “Інфарматыка без разеткі”. Падрабязнасці – у матэрыяле карэспандэнта “Настаўніцкай газеты”.

Тры педагогі ўстановы да­школьнай адукацыі маюць сертыфікаты цьютараў праекта. Накіраваныя на развіццё лагічнага мыслення заняткі вядуць выхавальнікі Вікторыя Сарнацкая і Ганна Хабян. А ў распрацоўцы цікавых дапаможнікаў актыўны ўдзел прымаюць загадчыца дзіцячага сада Таццяна Скамарохава і яе намеснік Ганна Балашэнка — яшчэ адзін цьютар праекта.

— Гэтыя заняткі спрыя­юць развіццю ў дзяцей камунікатыўных навыкаў, лагічнага і алгарытмічнага мыслення, базавых уяўленняў аб інфармацыйнай дасведчанасці і праграмаванні. Да таго ж дзеці вучацца працаваць у камандзе, быць дапытлівымі і крэатыўнымі. Падчас гульні ў малышоў фарміруюцца элементарныя матэматычныя ўяўленні, навыкі абагульнення і класіфікацыі прадметаў па іх прыметах. У гэтым кантэксце можна нават гаварыць пра якасную падрыхтоўку да школы, — адзначае Ганна Балашэнка.

Неаднаразова ўстанова была ў ліку лідараў краіны па рэалізацыі цікавых ідэй у рамках рэспубліканскага праекта “Інфарматыка без разеткі”. У мінулым годзе, напрыклад, на аднайменны конкурс Парка высокіх тэхналогій было зарэгістравана 420 работ з 327 устаноў да­школьнай адукацыі краіны, у тым ліку ад Гродзенскай вобласці — 71. Па рашэнні журы распрацаваны ў дзіцячым садзе № 3 постар “Пройдзем IT-шлях разам!” атрымаў дып­лом II ступені.

— У першыя гады работы ў рамках праекта бацькам даво­дзілася тлумачыць, што ўяўля­юць сабой заняткі аб’яднання па інта­рэ­сах “Інфарматыка без разеткі”, якія яго галоўныя задачы і сут­насць. Мы нават ладзілі своеасаблівыя майстар-класы для бацькоўскай грамадскасці. Сёння ж яшчэ напярэдадні навучальнага года бацькі дашкалят часта самі цікавяцца, калі пачнуцца заняткі, — адзначае намеснік загадчыка.

Прычына гэтай зацікаўленасці простая: педагогі дашкольнай установы развіццё логікі ў дзяцей робяць цікавым і займальным працэсам. Тут распрацавалі спецыяльную гульнятэку з лагічнымі загадкамі ў карцінках і картках.

— У рабоце з дашкалятамі гульнявыя тэхналогіі — аснова ўсіх асноў. Прычым у распрацоўцы дапаможнікаў мы апелявалі да добра знаёмых дзецям элементаў. Напрыклад, функцыю барабана ў нашых гульнях выконвае папулярная сярод малых цацка спінар. А рашэнне кожнай лагічнай задачы суправаджаецца адпаведнай нагляднасцю, — дадае суразмоўніца.

Рашэнне задач будуецца на аснове разваг і выбару адпаведнага варыянта адказу. Напрыклад, дадзена: “Дзеці малявалі: адно — маленькую матрошку, другое — вялікую”. Пасля навадных пытанняў педагога-цьютара малыя адказваюць, якую матрошку намалявала Каця, калі Іван намаляваў невялікую матрошку.

— Калі на старце работы з дапаможнікам дзецям у пошуку правільнага адказу патрэбна была падказка выхавальніка, то з цягам часу яго функцыя памочніка змянілася на функцыю каардынатара паслядоўнасці дзеянняў дзяцей. Наша гульнятэка карыстаецца папулярнасцю і попытам у малых, — працягвае Ганна Балашэнка.

Цікавымі распрацоўкі педагогаў лічаць не толькі дзеці. У 2022 годзе ўстанова дашкольнай адукацыі станавілася дыпламантам І ступені ў намінацыі “Хатняя гульнятэка” конкурсу Парка высокіх тэхналогій.

У дашкольнай установе заняткі аб’яднання па інтарэсах “Інфарматыка без разеткі” праводзяцца ў асобным памяшканні, дзе ёсць увесь неабходны дыдактычны і практычны матэрыял. Педагогі актыўна выкарыстоўваюць у сваёй дзейнасці ІКТ. У распараджэнні выхавальнікаў сёння дзве інтэр­актыўныя дошкі і два манаблокі. Да таго ж яны распрацавалі гульнявыя комплексы па розных адукацыйных напрамках. Напрыклад, у дадатак да рэкамендаванага Міністэрствам адукацыі дапаможніка “Дашкольнікам аб правілах бяспекі” стварылі электронны рэсурс з аналагічнай назвай.

— Не раз былі ўдзельнікамі рэспубліканскага конкурсу “Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт”. Чатыры разы станавіліся яго пераможцамі, — дадае Ганна Балашэнка.

Яна ўпэўнена, што зацікавіць дзяцей ведамі лепш за ўсё атрымліваецца, калі дынамічныя заняткі пабудаваны ў адпаведнасці з часам. А сучаснасць, акрамя іншага, дыктуе неабходнасць пад­рыхтаваць дзіця да жыцця ў век інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і штучнага інтэлекту.

Источник: https://nastgaz.by

поделиться в: