РУС БЕЛ ENG 中文

У ДУА “Дзіцячы сад №2 г.п. Карэлічы” прайшла выстава “Адзенне нашых продкаў”

29.11.2024

З мэтай далучэння дзяцей дашкольнага ўзросту да вытокаў беларускай нацыянальнай культуры і традыцый беларускага народа ў дзіцячым саде №2 г.п. Карылічы  прайшла выстава “Адзенне нашых продкаў”. Экспанаты для выставы прадстаўлены аддзелам рамесніцкай дзейнасці «Карэліцкі Дом рамёстваў». Выстава размясцілася ў  міні музеі “ Спадчына”, які створаны ва ўстанове больш 15 гадоў назад.



Дарослыя разам з дзецьмі  з цікавасцю разглядалі прадстаўленыя экспанаты. У час экскурсіі  дзеці старшых груп пазнаёміліся  з гісторыяй ўзнікнення нацыянальнага касцюма, адзеннем, абуткам і аксесуарамі, якія склаліся на працягу стагоддзяў для выкарыстання беларусамі ў штодзённым і святочным ужытку, назвамі элементаў жаночага і мужченскага адзення: кашуля, гарсэт, спадніца, фартух,  нагавіцы, пояс.

Дзеці звярнулі ўвагу на тое, што ўсе касцюмы зроблены з натуральнай ільняной тканіны, аздоблены  прыгожым арнаментам. Выхаванцы называлі  адрозненні нашага сучаснага адзення ад таго, якое насілі нашы прабабулі і прадзядулі.

Нацыянальны касцюм мае надзвычай высокую культурную каштоўнасць і  з’яўляецца адным з этнічных атрыбутаў беларускага народа.

Источник: http://www.polymia.by

поделиться в: