РУС БЕЛ ENG 中文

Школьны мерыдыян

16.11.2024

На сустрэчу з прыродай.

Навучэнцы 9-х класаў сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава дзякуючы актыўнай і выніковай дзейнасці школьнага лясніцтва “ЛесКам+” і падтрымцы ДЛГУ “Гродзенскі лясгас” пабывалі ў Рэспубліканскім ландшафтным заказніку “Налібоцкі”.

Аб разнастайнасці яго флоры і фаўны расказаў школьнікам егер Юрый Мазура і правёў па маляўнічай экалагічнай сцежцы “Сябрыньскае скрыжаванне” праз участкі хваёвага, яловага і змешанага лясоў.

Пабывалі яны і на месцах пражывання тарпанавідных коней, якія ўтрымліваюцца тут у натуральных умовах.

Пашанцавала  наведаць дзецям гадавальнік па ўзнаўленні цецеруковых, дзе разводзяць заходнееўрапейскі падвід глушца, чым удалося прадухіліць яго знікненне.

Прысвячэнне ў пяцікласнікі

Такое свята адбылося ў Казлоўшчынскай сярэдняй школе.

Пасля прадстаўлення пяцікласнікі прадэманстравалі свае музычныя і творчыя здольнасці, спрыт, кемлівасць, уменне працаваць у камандзе ў час конкурсаў і сыгралі ў тэатры мініяцюр сваіх любімых герояў.

Дзеці далі клятву годна несці званне “пяцікласнік”. Ім былі ўручаны спецыяльныя медалі.

Источник: https://diatlovonews.by

поделиться в: