Адзін дзень з жыцця студэнта: астравецкія гімназісты наведалі медуніверсітэт
11.11.2024Астравецкія гімназісты наведалі медыцынскі ўніверсітэт у Гродне.
У верасні гэтага года паміж гімназіяй №1 і Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам быў заключаны дагавор аб супрацоўніцтве. А на канікулах дзесяцікласніцы Ксенія Герасім, Лізавета Альфер, Яна Фалевіч, Алена Мелешка атрымалі ўнікальную магчымасць паўдзельнічаць у незвычайным прафарыентацыйным мерапрыемстве “Адзін дзень з жыцця студэнта”.
– Дзяўчынкі пагрузіліся ў адукацыйны працэс і адчулі сябе студэнтамі аднаго з лепшых універсітэтаў краіны: наведалі пары са студэнтамі-першакурснікамі, слухалі лекцыі па анатоміі, выконвалі практычныя заданні, – расказала дырэктар гімназіі №1 Жанна Янцэвіч.
Удзельнікі праекта адзначылі, што магчымасць правесці частку канікул у вну дапамагла ім зразумець правільнасць выбару будучай прафесіі і вызначыцца з паступленнем.
– На занятках па гісторыі выкладчык быў задаволены глыбокімі ведамі гімназістаў, што сведчыць аб высокім узроўні выкладання прадмета нашымі педагогамі, – падзялілася ўражаннямі адна з удзельнікаў праекта Алена Мелешка. – Уразілі прыгожы будынак універсітэта, вялікія і светлыя аўдыторыі, улюбёныя ў будучую прафесію студэнты і выкладчыкі.
Праект спадабаўся яго ўдзельнікам – і гімназісты чакаюць яго працягу!
Источник: https://www.ostrovets.by