Дзейнасць педагогаў ваўкавыскага сада № 6 накіравана на рэалізацыю асаблівых адукацыйных патрэб кожнага дзіцяці
04.11.2024карэкцыйнай дзейнасці. Ён арганізаваны з апорай на структуру, ступень цяжкасці фізічнага або псіхічнага парушэння, на вучэбна-праграмную дакументацыю. Старанна прадумваюцца змест і этапы работы, робяцца акцэнты на развіцці пазнавальнай актыўнасці, фарміраванні інтэлектуальных уменняў, узбагачэнні слоўнікавага запасу дзяцей, фарміраванні камунікатыўных уменняў, сацыяльна-бытавых навыкаў і ўзбагачэнні эмацыянальнай сферы кожнага выхаванца.
З 2022 года дзіцячы сад уваходзіць у пералік 110 пілотных пляцовак праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Інклюзіўная адукацыя: спрыяльнае асяроддзе для рэалізацыі патэнцыялу кожнага дзіцяці”, які ажыццяўляецца ў партнёрстве з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і пры фінансавай падтрымцы ўрада Расійскай Федэрацыі.
Для стварэння адаптыўнага адукацыйнага асяроддзя, якое дазваляе навучэнцам з АПФР і інваліднасцю больш паспяхова засвойваць праграмны матэрыял, захоўваць і ўмацоўваць здароўе, узаемадзейнічаць з навакольнымі нароўні з аднагодкамі, ва ўстанове вядзецца актыўная работа па набыцці асістыўнага абсталявання; усталяваны пандус, поручні ў санвузле групы інтэграванага навучання і выхавання.
Павышэнню якасці дашкольнай адукацыі спрыяе ўдзел педагагічнага калектыву ўстановы ў эксперыментальным праекце “Апрабацыя рознаўзроўневага зместу адукацыі выхаванцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з улікам прынцыпу інклюзіўнасці”.
Педагагічны калектыў дзіцячага сада характарызуецца стабільнасцю і высокай прадукцыйнасцю дзейнасці. Сваё прафесійнае майстэрства і кампетэнтнасць педагогі дэманструюць на рознага ўзроўню метадычных аб’яднаннях, у перыядычным друку і, канечне ж, у рабоце з выхаванцамі.
У групе выхавальніц Алены Макавецкай і Ганны Амброс гульня ішла поўным ходам. Малыя, адзеўшы кухарскія каўпакі, з вялікай цікавасцю завіхаліся каля посуду з цацачнай смакатой. Заніраванне гульнявой прасторы дапамагае арыентаваць выхаванцаў у вывучаемых тэмах. Асобна прадстаўлены дыдактычныя гульні, распрацоўкай якіх педагогі займаюцца не першы год. Каляровыя папкі з разнастайнымі малюнкамі сведчаць, што гульні складзены ў сістэму (па тэмах) і поўнасцю адпавядаюць праграмным патрабаванням.
Педагагічны і метадычны талент выхавальнікаў не абмяжоўваецца апісаннем гульні. Алена Вячаславаўна і Ганна Іванаўна — натуры творчыя, з багатай фантазіяй. Здагадацца вырабіць кавалачкі торта з губак для мыцця посуду зможа не кожны. Як і ўпакоўку з прывычнымі сасіскамі для гульні ў магазін.
Такія ж таленавітыя і крэатыўныя педагогі сустрэлі нас і ў наступным кабінеце — настаўнік-дэфектолаг у групе інтэграванага навучання і выхавання Людміла Вярстак і выхавальніца Таццяна Касцюк, якая ажыццяўляе персанальнае суправаджэнне дзетак з РАС. Іх метадычныя і гульнявыя распрацоўкі ўразілі не менш.
Спецыфічнымі патрэбамі дзяцей з расстройствамі аўтыстычнага спектра абумоўлена наяўнасць у групе візуальнай падтрымкі ў выглядзе схем, картак, умоўных абазначэнняў, надпісаў, раскладаў, спецыяльных цацак. Усё гэта было прадстаўлена ў Людмілы Пятроўны і Таццяны Фёдараўны. Спецыялісты ўстановы адзначылі, што прымяненне сродкаў альтэрнатыўнай камунікацыі зніжае частату непажаданых паводзін, павышае ў дзіцяці жаданне мець зносіны, паляпшае разуменне дзіцячых патрэб.
“Практыка паказала, што вельмі станоўча на дзетак з асаблівымі патрэбамі дзейнічае музыка. Заняткі па музычным мастацтве дапамагаюць праявіць здольнасці ў апрацоўцы танальнасці, маркіроўцы эмоцый у музычных перавагах выхаванца, з’яўляюцца для яго магутным стымулятарам развіцця эмацыянальнай сферы, павышаюць якасць камунікацыі, узмацняюць здольнасць да самарэгуляцыі, павышаюць мышачны тонус”, — адзначыла намеснік загадчыка дзіцячага сада Аксана Веруш.
У наступным годзе дзіцячы сад № 6 Ваўкавыска адзначыць паўвекавы юбілей. Дашкольная ўстанова адпавядае абсалютна ўсім існуючым трэндам. Паспяховасць рэалізацыі ідэй адукацыйнай інклюзіі забяспечвае цеснае ўзаемадзеянне з бацькамі, якія сталі паўнавартаснымі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу.
Источник: https://nastgaz.by