Дыстанцыйна, але не менш прадуктыўна. У абласным інстытуце развіцця адукацыі пачала працу Школа маладога педагога

 

Гэта ўжо шостая летняя Школа маладога педагога. Напрацягу пяці дзён маладыя настаўнікі пад кіраўніцтвам прафесіяналаў галіны з розных рэгіёнаў Беларусі будуць знаёміцца з інавацыйнымі падыходамі да арганізацыі адукацыйнага працэсу, павышаць узровень камунікатыўнай культуры, дзяліцца крэатыўнымі напрацоўкамі і творчымі ідэямі.

5a973e576c38150a32bdb4634d1a988c.jpg

Усяго ў Школе прымае удзел 51 пачынаючы настаўнік, стаж якіх не перавышае двух гадоў. І калі звычайна педагогі збіраліся з розных куткоў краіны ў Гродна, то сёлета мерапрыемства набыло дыстанцыйны характар і праходзіць пад назвай “Формула поспеху”.

изображение_viber_2020-08-27_14-49-04.jpg

– Такі фармат правядзення Школы маладога педагога з’яўляецца найбольш бяспечным ў час нестабільнага эпідыміялагічнага становішча, – расказвае прарэктар Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Таццяна Даўгун. – Спецыяльна для гэтага праекта метадыстамі інстытута была распрацавана інтэрнэт-платформа, дзе і будзе адбывацца анлайн-камунікацыя напрацягу ўсіх дзён. Дыстанцыйны фармат дазволіць не толькі рэалізаваць ўсе задуманае, але і прапануе апрабіраваць новыя формы працы. Школа маладога педагога – свайго роду метадычная скарбонка для пачынаючага настаўніка. Мы зацікаўлены ў тым, каб маладыя спецыялісты як мага больш даведаліся аб сваёй прафесіі, знайшлі падтрымку ў асобе вопытных педагогаў. Як і заўсёды, майстэрствам і талентам з маладымі калегамі падзеляцца лепшыя настаўнікі вобласці і краіны: пераможцы рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года”, удзельнікі клуба “Крыштальны журавель”, метадысты Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.

изображение_viber_2020-08-27_12-22-18.jpg

Кожны дзень Школы рыхтуе для настаўнікаў яркую і насычаную адукацыйную праграму: лекцыі, трэнінгі, метадычныя кансультацыі, практыкумы, заняткі накіраваныя на развіццё матывацыі, прафесійнае станаўленне маладога педагога, яго самаразвіццё і самарэалізацыю. Як адзначылі ў абласным інстытуце развіцця адукацыі, галоўная мэта праекта нясе за сабой не толькі павышэнне прэстыжу прафесіі педагога, але і ўсталяванне прафесійных кантактаў.

DSC_0841.jpg

– Напрацягу некалькіх дзён удзельнікі праекта будуць распрацоўваць сумесны адукацыйны медыяпрадукт, які далей будзе ацэнены журы, – расказала Таццяна Даўгун. – Плануецца, што найбольш выдатныя працы будуць апублікаваны ў адным з выпускаў “Весніка адукацыі”, а таксама на сайце нашага інстытута. Па завяршэнні Школы – напярэдадні Дня ведаў – усе настаўнікі атрымаюць сертыфікаты ўдзельнікаў праекта.