Свята "Багач" в Волковысском детском доме
30.10.2024Пачуўшы лепшы ў свеце пах,
Я зноў цалую бохан хлеба,
Які трымаю ў руках....
Пачалося свята “Багача” з народнай гульні “Мы пшаніцу сеялі”. Потым гаспадар і гаспадыня расказалі пра тое, які шлях праходзіць зярнятка, каб стаць хлебам, расказалі як гаспадыні замешвалі цеста, на хлебнай лапаце ставілі яго ў печ, падзялілася з дзецьмі сакрэтамі выпякання смачнага хлеба: нельга гучна размаўляць падчас выпякання хлеба, бо ён мог трэснуць, і гатаваць лепш у добрым настроі, бо хлеб можа не падняцца ці выйсці нясмачным.
Працягнулася мерапрыемства знаёмствам з абрадам свята Багач. «Каб вы былі багатыя, як гэтая восень!» — менавіта так звычайна вітаюць адзін аднаго на свята Багач. У гэты дзень было прынята пячы вялікі каравай з зерня новага ўраджаю, а таксама запаўняць усёй вёскай лубок свежанамалочаным жытам. Абрад быў скіраваны на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы і сямейнага ладу.
Успамінаючы традыцыі і абрады нашых продкаў, дзеці наглядна паказалі святкаванне “Багача” у мінулым.
З вялікай адказнасцю дарослыя і дзеці рыхтаваліся да свята: падбіралі загадкі, вершы і песні, развучвалі танцы. Беларускія народныя гульні з чароўнага куфэрка –“Багаты ўраджай”, “Што там”, “Зярняткі”, дзе патрэбна было паказаць кемлівасць, хуткасць і з’яднанасць. – вельмі спадабаліся дзецям. А якое ж беларускае свята ўраджаю можа абыйсціся без бульбы?! З азартам хлопчыкі і дзяўчынкі спаборнічалі ў спрыце па зборы ўраджаю ўсляпую, падлічвалі бульбінкі, каб вызначыць, хто лепшы гаспадар. А калі загучала вясёлая беларуская полечка, ногі і ў дарослых, і ў дзяцей самі пайшлі ў скокі!
Прагляд мультымедыйнай прэзентацыі дапамог лепш зразумець традыцыі нашага народа. Хлопчыкі і дзяўчынкі былі вельмі ўважлівыя, слухалі з вялікай цікавасцю, задавалі пытанні, актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне «Прыкметы свята», выконвалі заданне па беларускіх народных прыказках і прымакаўках пра Багач. Потым дзеці і самі паўдзельнічалі ў абрадзе, сыплючы зерне ў лубок і прамаўляючы найлепшыя пажаданні для ўсіх прысутнічых на свяце.
Самым яскравым і запамінальным эпізодам свята стала выстава, прысвечана Восені і святкаванню Багача, падрыхтавалі восеньскія вырабы з ураджаю гэтага года.
Вясёлым і цікавым атрымалася свята. Падчас свята панавала святочная і лёгкая атмасфера, мора усмешак і добры настрой захаваліся да канца мерапрыемства.
Духоўны скарб не грошы і не мода.
Ён, быццам сонца, ззяе для дзяцей.
Выхоўваць на традыцыях народа
Павінны змалку мы сваіх дзяцей. М.Грудзінскі
Воспитатель Панкевич Тамара