“Быць валанцёрам – гэта здорава!”
24.10.2024Анлайн-рэгтайм з такой назвай прайшоў на Дзятлаўшчыне ў рамках абласной акцыі “Мы побач!”.
Удзел у ім прымалі навучэнцы ўстановаў адукацыі раёна, у тым ліку Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзеі, дзе была галоўная студыя мерапрыемства. Каардынатар раённага валанцёрскага клуба “Мы разам” Ірына Мішчанка, якая выступіла ў ролі мадэратара анлайн-сустрэчы, расказала дзецыям, што задача рэгтайма – акцэнтаваць увагу моладзі на важнасці і актуальнасці добраахвотніцтва.
– Мы ведаем, што немагчыма прымусіць чалавека жыць здаровым і гарманічным жыццём, калі ён гэтага не хоча, – зазначыла Ірына Анатольеўна. – Аднак можна дапамагчы людзям ўсвядоміць адказнасць за сваё жыццё, паставіць іх у сітуацыю свабоднага выбару. Кожны з вас, валанцёраў, зарыентаваны на актыўнае, цікавае і карыснае жыццё, і менавіта добраахвотніцтва – адзін з напрамкаў актыўнай жыццёвай пазіцыі. У час сустрэчы мы больш даведаемся пра валанцёраў, добраахвотніцкі рух і яго значэнне.
Ірына Мішчанка расказала, што валанцерства – гэта шырокае кола дзейнасці, якое ўключае традыцыйныя формы ўзаемадапамогі і самадапамогі, афіцыйнае прадастаўленне паслугаў і іншыя формы грамадзянскага ўдзелу, якая ажыццяўляецца добраахвотна на карысць шырокай грамадскасці без разліку на грашовую ўзнагароду.
Удзельнікі анлайн-форуму паўтарылі паняцці, якія тычацца добраахвотніцтва, апісалі “партрэт” эфектыўнага валанцёра, правялі бліц-трэнінг па валанцёрскай дзейнасці “Дапоўні фразу”, у форме інтэрактыўнай гульні абмеркавалі якасці, якімі павінен валодаць валанцёр, прыдумалі назвы для мерапрыемстваў па розных напрамках дзейнасці.
На развітанне ў якасці дамашняга задання Ірына Мішчанка заклікала ўдзельнікаў анлайн-рэгтайму паразважаць, што кожны з іх асабіста мог бы зрабіць добрага і карыснага для іншых у 2024-2025 навучальным годзе.
Источник: https://diatlovonews.by