Міністр адукацыі: «Шчыра жадаю, каб новы навучальны год стаў для ўсіх нас плённым і захапляючым»
02.09.2024Андрэй Іванец павіншаваў педагогаў, навучэнцаў і іх бацькоў з Днём ведаў.
Дарагія сябры!
Ад імя Міністэрства адукацыі і асабіста ад мяне прыміце шчырыя віншаванні з Днём ведаў!
Светлае і добрае свята аднолькава дарагое ўсім, хто не перастае вучыцца і развівацца, з’яўляецца сімвалам надзей і вялікіх пачынанняў, пачаткам чароўнага шляху ў цікавы свет ведаў, адкрыццяў, дасягненняў і перамог.
У гэтым годзе за парты сядуць каля 1 млн 72 тысяч школьнікаў, з іх каля 175 тысяч — першакласнікі. 2 верасня адкрыюцца новыя і абноўленыя школы, гатовыя да сустрэчы з навучэнскай моладдзю айчынныя каледжы і УВА.
Кіраўніцтва краіны прыкладае максімум намаганняў, каб кожны навучэнец змог цалкам раскрыць свае таленты і рэалізаваць свае магчымасці, каб наша адукацыя была даступнай, якаснай і бяспечнай, а праца педагога станавілася яшчэ больш значнай і прэстыжнай.
Нязменным застаюцца галоўныя якасці паспяховага навучання — быць адкрытымі для жыцця, ведаў, сяброў і зносін. У велізарным патоку інфармацыі вучыцеся шукаць патрэбнае, думаць, аналізаваць.
Шчыра жадаю, каб новы навучальны год стаў для ўсіх нас плённым і захапляючым. Няхай радасць творчасці і імкненне да перамог спадарожнічаюць навучэнцам у вучобе, педагогам — у рабоце, бацькам — у выхаванні дзяцей!
Здароўя, шчасця і высокіх дасягненняў на шляху пакарэння вяршынь ведаў!
Источник: https://nastgaz.by