РУС БЕЛ ENG 中文

В Беларуси прошёл второй день централизованного экзамена и централизованного тестирования

31.05.2024

У Беларусі прайшоў другі дзень цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання. Нагадаем: іх здача ў гэтым годзе арганізавана ў адзіныя тэрміны. 30 мая здавалі дзяржаўныя мовы. У Гродзенскай вобласці праверыць веды па іх выказалі жаданне звыш сямі тысяч ста чалавек, на ЦЭ не з’явіліся 19 абітурыентаў, а на ЦТ – 102. У час цэнтралізаваных экзамену і тэсціравання па беларускай і рускай мовах ў Лідзе было зарэгістравана першае ў рэгіёне выдаленне з аўдыторыі гэтай уступнай кампаніі. Прычынай стала - шпаргалка.
 
Источник: https://www.tvgrodno.by
поделиться в: