РУС БЕЛ ENG 中文

У Жыровіцкай сярэдняй школе галоўным з’яўляецца духоўна­-маральнае выхаванне вучняў

30.05.2024

У Жыровіцкай сярэдняй школе Слонімскага раёна на працягу многіх гадоў вядучым з’яўляецца духоўна­маральнае выхаванне вучняў на праваслаўных традыцыях беларускага народа, паведамляе карэспандэнт “Настаўніцкай газеты”.

Наладжана супрацоўніцтва з Цэнтрам праваслаўнай асветы прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Кожны год школа заключае дагавор аб супрацоўніцтве з Мінскай духоўнай семінарыяй і студэнты 3 курса праходзяць тут педагагічную практыку.

У кабінеце духоўна-маральнай асветы сабраны метадычныя матэрыя­лы ў дапамогу педагогам, распрацоўкі сцэнарыяў выхаваўчых мерапрыемс­тваў і тэатральных пастановак, творчых заданняў для вучняў. Акрамя таго, ёсць электронны метадычны кабінет.

— Творчай групай педагогаў распрацавана серыя электронных гульняў духоўна-маральнага зместу. Прымалі ўдзел у гэтай рабоце ў тым ліку семінарысты, а экспертызу гатовага прадукту для школьнікаў правёў благачынны Слонімскай царкоўнай акругі протаіерэй Вадзім Пятліцкі, — расказала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Вольга Куліна.

Разам з тым у рабоце па духоўна-маральным выхаванні педагогі выкарыстоўваюць квест-гульні, сустрэчы і дыскусіі, фестывалі і віртуальныя падарожжы, сумесныя прагляды фільмаў і шмат іншага. Традыцыйным стала правядзенне тыдня праваслаўя, адным з найбольш запамінальных мерапрыемстваў якога з’яўляецца выстава старадаўніх кніг.

— Наша брэндавае мерапрыемства “Велікодны перазвон” кожны год збірае ўсё больш удзельнікаў, і разам з дзецьмі актыўна ўключаюцца ў гэтую работу і іх бацькі, — дадала Вольга Куліна.

Арганізавана ў школе і работа па праваслаўным краязнаўстве. Сумесна з прадстаўнікамі духавенства педагогі распрацавалі краязнаўчы даведнік, у які ўваходзяць адразу некалькі экскурсійных маршрутаў па Жыровічах.

У гэтым навучальным годзе вопыт работы цэнтра эфектыўных педагагічных практык неаднаразова трансліраваўся на раённым і абласным узроўнях, а яго самы актыўны педагог Таццяна Ракевіч стала пераможцай абласнога конкурсу на прысуджэнне прэміі імя Героя Беларусі мітрапаліта Філарэта ў намінацыі “Лепшая інавацыйная распрацоўка”.

Источник: https://nastgaz.by

поделиться в: