РУС БЕЛ ENG 中文

Рэспубліканскі круглы стол «„Пра вайну, якой бы цяжкай яна ні была, трэба пісаць праўду…“»

18.05.2024

Паважаныя калегі!

Запрашаем вас прыняць удзел у рэспубліканскім круглым стале «“Пра вайну, якой бы цяжкай яна ні была, трэба пісаць праўду…“: вывучэнне твораў пра Вялікую Айчынную вайну ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі (да 100-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава)».

Круглы стол адбудзецца ў Акадэміі адукацыі (вул. Караля, 16) 21 мая 2024 года ў 14:00. Фармат правядзення – вочна-дыстанцыйны.

Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца педагагічныя работнікі, навуковыя супрацоўнікі, аспіранты, магістранты, студэнты.

Рабочыя мовы круглага стала: беларуская, руская.

У час працы круглага стала будуць абмеркаваны наступныя пытанні:

  • асаблівасці вывучэння творчасці Васіля Быкава на ўроках мовы і літаратуры;
  • захаванне гістарычнай праўды у творах пра Вялікую Айчынную вайну;
  • Вялікая Айчынная вайна ў творах мастацтва;
  • роля школьнай моўнай і літаратурнай адукацыі ў патрыятычным выхаванні моладзі.

Заяўкі для ўдзелу прымаюцца да 19 мая 2024 года.

Рашэнне аб уключэнні паведамлення ў праграму круглага стала прымае аргкамітэт. Паведамленні, рэкамендаваныя аргкамітэтам, будуць публікавацца ў навукова-метадычных часопісах Рэспублікі Беларусь. Патрабаванні да афармлення публікацыі будуць дасланы пасля прыняцця рашэння аб рэкамендацыі да друку.

Заяўкі неабходна даслаць на электронны адрас: conf@adu.by

Тэлефоны для даведак:

+375 17 229 19 43 лабараторыя гуманітарнай адукацыі;

+375 29 673 46 81 (А1) Галкіна Галіна Уладзіміраўна;

+375 29 393 62 87 (A1) Валочка Ганна Міхайлаўна;

+375 29 744 86 03  (МТС) Караткевіч Вячаслаў Іванавіч;

+375 29 614 79 76 (А1) Цемушава Кацярына Аляксандраўна.

Источник: https://adu.by

поделиться в: