Запрашаем у госці на Астравеччыну
27.03.202427 сакавіка 2024 года ў Гродзенскім абласным інстытуце развіцця адукацыі адбыўся анлайн-семінар па тэме «Выкарыстанне ў адукацыйным працэсе дыдактычных і дыягнастычных матэрыялаў па асновах бяспекі жыццядзейнасці практыка-арыентаванага характару пры фарміраванні метапрадметных уменняў і навыкаў навучэнцаў».
Метадыст цэнтра агульнай сярэдняй адукацыі Наталля Сачэўка сумесна з метадыстам Астравецкага вучэбна-метадычнага кабінета Аленай Змітровіч і педагогамі раёна прадставілі аўтарскі і калектыўны вопыт па фарміраванні метапрадметных уменняў і навыкаў навучэнцаў з дапамогай выкарыстання дыдактычных і дыягнастычных матэрыялаў.
Удзельнікі семінара высока ацанілі актуальнасць і глыбіню зместу вопыту педагогаў раёна і магчымасць прымянення прапанаваных матэрыялаў у практыцы.
Источник: https://groiro.by