Атрыманне адукацыі на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі Гродзенскай вобласці
У адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (гл.9, арт.90) мова навучання і выхавання вызначаецца заснавальнікам установы адукацыі з улікам пажаданняў законных прадстаўнікоў выхаванцаў.
Групы з беларускай мовай навучання і выхавання адкрываюцца па запыце законных прадстаўнікоў дзяцей на падставе пісьмовай заявы ва ўстанову дашкольнай адукацыі.
Падрабязныя звесткі аб установах і групах з беларускай мовай навучання знаходзяцца на сайтах ўпраўленняў (аддзелаў) адукацыі (адукацый спорту і турызму) гаррайвыканкамаў і ўстаноў дашкольнай адукацыі.
Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу праводзяцца заняткі, святы, ранішнікі, гульні і забавы на беларускай мове ва ўсіх групах незалежна ад мовы навучання. Вядзецца работа па развіцці беларускай мовы, азнаямленні з культурнай спадчынай Беларусі.
Усе мерапрыемствы праводзяцца ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай і гадавым планам установы дашкольнай адукацыі.