Гродна. Аб бяспецы на зімовых канікулах
04.01.2024У перыяд зімовых канікулаў работнікі Гродзенскага гарадскога аддзела МНС наведалі прышкольны лагер, які функцыянуе на базе гімназіі нумар 4 імя Д.В.Казакевіча і нагадалі хлопцам правілы бяспекі.
Падчас сустрэчы школьнікі паўтарылі нумары выкліку экстраных службаў, патрэніраваліся паведамляць аб небяспецы выратавальнікам і вучыліся правільна эвакуіравацца з небяспечнай зоны. З дапамогай картак «5 крокаў выратавання» адпрацавалі алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый, адказалі на пытанні віктарыны. Замацаваць веды, атрыманыя на ўроку бяспекі, дапамог мультсерыял «Чароўная кніга», акрамя того, хлапчукі і дзяўчынкі атрымалі буклеты з карыснай інфармацыяй ад МНС.