РУС БЕЛ ENG 中文

Адкрыццё музейнай экспазіцыі "Лёсу палатно"

01.11.2023
3 лістапада 2023 года ў дзяржаўнай установе адукацыі "Сярэдняя школа № 41 імя А.М.Кузняцова г. Гродна" адбылося ўрачыстае адкрыццё музейнай экспазіцыі "Лёсу палатно" . Да святочнай цырымоніі далучыліся намеснік кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна Грыцкевіч Жанна Анатольеўна, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУ "Вучэбна- метадычны кабінет Кастрычніцкага раёна г. Гродна" Герасімовіч  Таццяна Уладзіміраўна.
Музейная экспазіцыя "Лёсу палатно"- гэта сінтэз навукі і мастацтва, куточак беларускасці, нацыянальных абрадаў, сакральных ведаў аб спадчыне беларускага народа.
Першымі наведвальнікамі экспазіцыі сталі ўдзельнікі школьнага батлеечнага тэатра "Тралялёначка ", выхаванцы прышкольнага лагера і дзіцячага садку.