"Крыштальная Альфа": вынікі першага конкурснага дня
01.11.2023Работы і іх прадстаўленне ацэньвала кампетэнтнае журы, у склад якога ўваходзілі вучоныя, выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Даказаць свой пункт гледжання, прадстаўлены ў даследаванні, удзельнікі маглі і падчас дыскусіі, адказваючы на пытанні журы.
Падведзены вынікі працы секцый:
Дыпломам II ступені ў секцыі «Біялогія» ўзнагароджаны Ахраменя Вадзім Паўлавіч, навучэнец IХ класа ДУА «Капцёўская сярэдняя школа», за даследаванне "Відавы склад фітапланктону сажалкі аграгарадка Капцёўка". Кіраўнік Грэсь Яна Аляксандраўна
Дыпломам ІІІ ступені ў секцыі «Беларуская мова» ўзнагароджаны Сянкевіч Арцём Генадзевіч, навучэнец IX класа ДУА «Капцёўская сярэдняя школа», за даследаванне "Асветніцка-адукацыйны праект “Пашпарт грамадзяніна”. Кіраўнік Нарэўская Марыя Зянонаўна
Источник: https://grodruo.by