РУС БЕЛ ENG 中文

Пытанні рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі абмеркавалі спецыялісты

31.10.2023

Міжведамаснае пасяджэнне калегіі Міністэрства адукацыі прайшло на пляцоўцы ЗАТ «Атлант», паведамляе карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».

Тэмай абмеркавання стала рэалізацыя дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў сферы прамысловасці. Напачатку міністр адукацыі Андрэй Іванец адзначыў, што пытанне, якое будзе абмяркоўвацца, выбрана невыпадкова: «Сёння ў краіне больш чым 1 680 000 чалавек  гэта моладзь. А значыць, яе трэба больш актыўна прыцягваць да ўдзелу ў грамадскім жыцці».

Згодна са статыстычнымі данымі, каля 20 % моладзі пражывае ў сельскай мясцовасці, астатнія — у горадзе. Метады і падыходы, якія трэба ўлічваць, працуючы з гэтымі катэгорыямі моладзі, шмат у чым агульныя, але разам з тым маюць свае адметнасці.

Міністр адукацыі нагадаў, што год назад галіновым міністэрствам быў вызначаны і прадстаўлены індэкс эфектыўнасці рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі. Сёлета агучылі справаздачы па 9 кірунках рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі. Са слоў Андрэя Іванца, у такіх кірунках, як развіццё навуковага патэнцыялу, занятасць, здароўе моладзі, адзначаны даволі высокія паказчыкі эфектыўнасці рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. Тым не менш, асаблівай увагі патрабуюць такія кірункі, як удзел моладзі ў грамадска-палітычным жыцці краіны, захаванне сямейных каштоўнасцей, падтрымка маладых сем’яў. На інфармацыйную работу з моладдзю таксама трэба звяртаць увагу.

«Менавіта працуючая моладзь зяўляецца вельмі сурёзным і важным субектам рэалізацыі нашых дзяржаўных падыходаў», — акцэнтаваў Андрэй Іванец.

Сёлета больш чым 53 000 выпускнікоў устаноў усіх узроўняў адукацыі атрымалі гарантаваныя першыя рабочыя месцы.

«Мы павінны забяспечыць магчымасць рэалізацыі інстытута настаўніцтва, — сказаў міністр адукацыі. — Трэба, каб кожны малады чалавек, які прыходзіць на сваё першае рабочае месца, меў кваліфікаваную падтрымку старэйшых вопытных калег. Добры кіраўнік сам сябе забяспечвае кадрамі, бо добра разумее: каб выгадаваць добрага спецыяліста пасля заканчэння УВА, павінен прайсці не адзін год».

Андрэй Іванец нагадаў, што пытанні работы з вучнёўскай моладдзю былі падрабязна разгледжаны напярэдадні новага навучальнага года.

«У структуры занятасці прыкладна 27 % складае моладзь, — прывёў даныя міністр адукацыі. — Падрыхтоўка кадраў на ўсіх узроўнях адукацыі павінна не толькі каардынавацца Міністэрствам адукацыі, але і ажыццяўляцца па запыце заказчыкаў кадраўДля гэтага ёсць усё неабходнае, працуе аўтаматызаваная інфармацыйныя сістэма «Дзяржзаказ». Але не ўсе прадпрыемствы зарэгістраваны ў ёй.  Калі ў рэальным сектары эканомікі створаны спрыяльныя ўмовы з пункту погляду рэалізацыі сацыяльнага пакета, матэрыяльнага забеспячэння, прафесійнага і карернага росту, то пытання аб замацаванні кадраў не ўзнікне», — упэўнены А. Іванец.

Источник: https://nastgaz.by