РУС БЕЛ ENG 中文

«Новых прафесійных перамог». Міністр адукацыі віншуе з Днём настаўніка

29.09.2023

Шаноўныя калегі! Дарагія сябры!

Ад імя Міністэрства адукацыі і сябе асабіста віншую вас з нашым прафесійным святам — Днём настаўніка.

Настаўніцкая прафесія — вельмі важная сфера дзейнасці ў сучасным грамадстве. Менавіта педагог першы пасля бацькоў вядзе дзіця па дарозе ведаў, выхоўвае ў юным чалавеку любоў да роднага краю, абуджае прагу да самаўдасканалення. Упэўнены, што наша прафесія найлепшая, бо быць настаўнікам — значыць быць узорам для пераймання для калег і вучняў. Быць настаўнікам — значыць вучыць дзіця самастойнасці і ўпэўненасці ў сабе. Настаўнік у нашай краіне выхоўвае ў падрастаючым пакаленні павагу да чалавека працы і да старэйшых, пачуццё адзінства з цэлым народам і грамадзянскасць.

Адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь — адзін з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі, бо нічога няма больш важнага, чым выхаванне маладых грама­дзян нашай краіны. Усе мы можам ганарыцца нашымі вучнямі і іх поспехамі ў алімпіядах і конкурсах, спартыўных спаборніцтвах самага высокага ўзроўню. І ў гэтых поспехах велізарная ваша заслуга, дарагія калегі.

Сёлета напярэдадні Дня настаўніка ў Беларусі прайшоў конкурс педагагічнага майстэрства “Настаўнік года”. Шчыра віншую лепшых з лепшых — прафесіяналаў педагагічнай справы — з іх дасягненнямі. Ваша праца будзе высока ацэнена ў дзяржаве, ва ўстановах адукацыі і ў сэрцах вашых вучняў. Усе вы — настаўнікі з вялікай літары, рупліўцы, з якіх варта браць прыклад.

Поспехаў вам, шаноўныя калегі. Міру і дабрабыту вашым сем’ям. А вам — удзячных і разумных навучэнцаў і выхаванцаў. І новых прафесійных перамог.

Са святам! З Днём настаўніка!

 

Источник: https://nastgaz.by