РУС БЕЛ ENG 中文

«Педагагічны дэбют»: хто прадставіць Гродзеншчыну на фестывалі ў сталіцы

07.09.2023

Гродзенскую вобласць у заключным этапе рэспубліканскага фестывалю «Педагагічны дэбют» у канцы верасня прадставяць тры педагогі, расказалі карэспандэнту «Настаўніцкай газеты» ў абласным інстытуце развіцця адукацыі.

Так, за лідарства ў намінацыі «Малады настаўнік» будзе змагацца настаўніца рускай мовы і літаратуры лідскай сярэдняй школы № 17 Настасся Ненартовіч.

У намінацыі «Малады дырэктар установы, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі» Гродзеншчыну прадставіць кіраўнік дзятлаўскай сярэдняй школы № 1 Марына Нячай.

А ў намінацыі «Малады выхавальнік дашкольнай адукацыі» — Паліна Кушмар (дзіцячы сад № 3 Мастоў).

Фінальныя мерапрыемствы фестывалю будуць уключаць творчую самапрэзентацыю, майстар-клас кіраўніцкай дзейнасці для маладых кіраўнікоў устаноў адукацыі і адкрыты ўрок у незнаёмым класе для маладых настаўнікаў і выхавальнікаў. Таксама канкурсантаў чакае публічнае выступленне на зададзеную тэму.

Источник: https://nastgaz.by

поделиться в: