Займальная экасцежка ў “зялёнай школе": выхаванцы дзіцячага сада ў Мастах з цікавасцю вывучаюць з’явы прыроды
05.09.2023Нестандартна і цікава падышлі да афармлення экалагічнай сцежкі ў мастоўскім дзіцячым садзе №3. Знаёмяцца са светам прыроды хлопчыкі і дзяўчынкі тут не проста ходзячы па масажных дарожках з камянёў.
— З 2021 года ў нашай установе рэалізуецца рэспубліканскі адукацыйны праект “Зялёныя школы”, а дзіцячаму саду прысвоены аднайменны з праектам статус. У рамках праекта нашы выхаванцы вывучаюць разнастайнасць жывёл і раслін, знаёмяцца з тэмамі энергаспажывання, водазберажэння і абыходжання з адходамі. Гэта не толькі тэматычныя заняткі і гутаркі, але і ўдзел у разнастайных акцыях і выставах, як унутры ўстановы, так і за яе межамі, — гаворыць Святлана Шчука.
Цікава, што не абмяжоўваецца такая работа толькі межамі экалагічнай сцежкі. Адно з памяшканняў дашкольнай установы выкарыстоўваецца як своеасаблівы экалагічны цэнтр.