Выхаванне маленькіх беларусаў
04.09.2023Выхаванне маленькіх беларусаў, фарміраванне ў іх самасвядомасці, самапавагі і нацыянальнай годнасці – гэта тыя задачы, вырашэнне якіх пачынаецца з самай першай ступені – з установы дашкольнай адукцыі. Менавіта ў дашкольным узросце пачынаецца фарміраванне першапачатковых уяўленняў пра Рэспубліку Беларусь, яе дзяржаўныя сімвалы, культурныя каштоўнасці, традыцыі беларускага народа, пачуццяў грамадзянскасці, патрыятызму, гонару і павагі за краіну.
Выкладчыкі кафедры адукацыйных тэхналогій сумесна з супрацоўнікамі аддзела дашкольнай і спецыяльнай адукацыі ў другой палове верасня запускаюць цыкл семінараў для выхавальнікаў дашкольных устаноў Гроденскай вобласці па тэме “Выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму ў дзяцей дашкольнага ўзросту праз вывучэнне роднага слова”.
Зараз актыўна вядзецца работа над праграмай семінара, прадумваюцца формы правядзеня заняткаў і змястоўнае іх напаўненне.
Источник: https://groiro.by