РУС БЕЛ ENG 中文

Першы злёт экскурсаводаў “Экскурсавод – гучыць пачэсна!” прайшоў на базе Малабераставіцкай школы

29.05.2023

На базе народнага гісторыка-краязнаўчага музея “Вытокі” Малабераставіцкай школы дзейнічае рэсурсны цэнтр сістэмы адукацыі Гродзенскай вобласці па тэме “Выкарыстанне патэнцыялу школьнага музея ў фарміраванні каштоўнасных адносін да малой радзімы”. У адпаведнасці з планам работы цэнтра 26 мая 2023 года адбыўся 1-ы злёт экскурсаводаў устаноў адукацыі Бераставіцкага раёна.

Сярод ганаровых гасцей была Тамара Іванаўна Эйсмант, заснавальнік музея, Выдатнік адукацыі, ганаровы грамадзянін Бераставіцкага раёна, Чалавек года Гродзеншчыны. У прывітальных словах Тамара Іванаўна звярнула ўвагу юных экскурсаводаў на асаблівасці падрыхтоўкі і вядзення экскурсій, адзначыла важнасць атрымання навыкаў работы ў якасці экскурсаводаў для развіцця асобы і дасягнення поспехаў у дальнейшым жыцці. На працягу многіх гадоў члены экскурсійнай групы, падрыхтаванай Эймант Т.І., станавіліся прызёрамі абласных і рэспубліканскіх конкурсаў.

Школьны музей – гэта не толькі месца, дзе захоўваюць і паказваюць экспанаты, якія маюць гістарычную і культурную каштоўнасць. Сёння музей з’яўляюцца адукацыйнай прасторай, дзе фарміруецца устойлівы інтарэс да гісторыка-культурнай спадчыны. Школьны музей – гэта цэнтр патрыятычнага выхавання моладзі. Калі тэатр пачынаецца з вешалкі, то музей – з прыветлівага позірку і ўсмешкі экскурсавода. Экскурсавод школьнага музея – гэта вельмі эрудыраваны, артыстычны, актыўны вучань, якія валодае аратарскім майстэрствам.

У ходзе злёту члены экскурсійнай групы правялі змястоўную экскурсію па экспазіцыях народнага гісторыка-краязнаўчага музея “Вытокі”. Юныя экскурсаводы актыўна паўдзельнічалі ў музейных занятках “Беларускі лен: традыцыі і сучаснасць”, “Таямніцы беларускага арнаменту”, “Этнаграфічная спадчына”, атрымалі памятныя падарункі, памяткі экскурсаводу, сертыфікаты ўдзельнікаў злёту. У перапынках паміж заняткамі ўдзельнікі злёту паспрабавалі традыцыйныя беларускія стравы.

Важна, што ў год міру і стварэння мы з’яўляемся пачынальнікамі новай традыцыі Бераставіцкага раёна. Мы ўпэўнены, што Малабераставіцкая школа стане месцам сустрэч юных патрыётаў Радзімы, нараджэння новых ідэй і праектаў. 

 

Источник: https://www.beresta.by/

поделиться в: