«Мастацкая рэканструкцыя i аднаўленне элементаў этнакультуры ў дзейнасці аб'яднанняў па iнтарэсах фальклорнага i дэкаратыўна-прыкладнога кірункаў: вопыт i вынікі»
19.05.202317 мая 2023 г. у Дзяржаўнай установе адукацыі «Ашмянскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» ў рамках V Адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў педагогаў дадатковай адукацыі «Мастацкая рэканструкцыя i аднаўленне элементаў этнакультуры ў дзейнасці аб'яднанняў па iнтарэсах фальклорнага i дэкаратыўна-прыкладнога кірункаў: вопыт i вынікі», былі праведзены аўтарскія майстар-класы педагогаў дадатковай адукацыі Гродзенскай вобласці.
Падчас сустрэчы педагогі мелі магчымасць абмяняцца сваім вопытам па методыцы планавання майстра-класа, практычнай рэалізацыі тэхналогій вырабаў па розных накірунках, узбагаціць творчы патэнцыял, стаць актыўным удзельнікам інтэрактыўнага навучання.