Вынiкi III Рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка “Нам мір завешчана берагчы”
12.05.2023У Мінску адбылося ўзнагароджанне пераможцаў III Рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка“Нам мір завешчана берагчы”, арганізатарам якога выступіла Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў.
Галоўная задача конкурсу – звярнуцца да маладога пакалення праз выяўленчыя сродкі выразнасці, далучыць да памяці аб Вялікай Айчыннай вайне.
У фінал прайшлі 63 работы з 2,5 тысячы работ, якія паступілі на конкурс у раённыя саветы ветэранаў.
Дзве вучаніцы Новаяльнянскай дзіцячай школы мастацтваў годна прадставілі сваю ўстанову: ва ўзроставай катэгорыі 10-12 гадоў Ангеліна Шастала заваявала 2 месца з мастацкай работай “Ліст з перадавой”; Ксенія Кушаль была ўзнагароджана дыпломам фіналіста і адзначана спецыяльным прызам за работу “Час мужнасці” ва ўзроставай катэгорыі 13-15 гадоў (настаўніца Алена Гайдук). У малюнках яны выказалі свае эмоцыі, паказалі, як успрымаюць вайну, як яе бачаць. Такія конкурсы выхоўваюць у моладзі патрыятызм і любоў да краіны, павагу да тых людзей, якія аддалі сваё жыццё, абараняючы краіну. Вучні Алены Гайдук неаднаразова станавіліся прызёрамі міжнародных, рэспубліканскіх, абласных і рэгіянальных конкурсаў і выстаў мастацкіх работ, ужо другі год запар сталі прызёрамі III Рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка “Нам свет завешчана берагчы”.
Источник: http://diatlovonews.by/