РУС БЕЛ ENG 中文

Дыпламанты абласной канферэнцыі

06.05.2023

Падведзены вынікі другога тура X абласной краязнаўчай навукова-практычнай канферэнцыі “Край Гарадзенскі”. Выступленне навучэнцаў з Бераставіцкага раёна было даволі паспяховым: імі заваяваны дзесяць дыпломаў I-III ступеняў. Сярод узнагароджаных – Сяргей Растрыга (Вялікаэйсмантаўская СШ), Вікторыя Дабрэнка (Канюхоўская СШ), Дамініка Бажко (Макараўская CШ), Ульяна Каровіна (Алекшыцкая CШ),  Арцём Носка (Макараўская CШ), Ангеліна Скокава (Пархімаўская БШ), Юлія Карпуць (Вялікаэйсмантаўская СШ), Данііл Макавей (СШ аг. Пагранічны), Валерыя Касурава і Алеся  Унуковіч (Вялікабераставіцкая СШ).

Дарэчы, на юбілейнай, дзясятай, канферэнцыі «Край Гарадзенскі» выступіла больш за 300 вучняў з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці і Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці, якія  прадстаўлялі свае даследчыя работы ў 27 секцыях краязнаўчага накірунку.

 

Источник: https://www.beresta.by/