РУС БЕЛ ENG 中文

Выхаванцы Дзіцячага сада г.п.Мір далучыліся да святочных мерапрыемстваў у гонар Першамая

29.04.2023

29 красавіка напярэдадні  Свята працы ў Дзіцячым садзе г.п.Мір прайшло ўрачыстае спартыўнае мерапрыемства  “Забег Міру”, у якім прынялі ўдзел выхаванцы сярэдняга і старэйшага дашкольнага ўзросту.

Права падняць сцяг на адкрыццё мерапрыемства было прадастаўлены пераможцам раённых конкурсаў, выхаванкам старшых груп Сачук Вікторыі і Шыманскай Анастасіі, і пераможцы абласнога конкурса “Педагагічная майстэрня”, кіраўніку фізічнага выхавання Плескач Г.К.

Удзельнікаў свята павітала загадчык Н.М.Купрыенка, якая павіншавала ўсіх з Першамаем, адзначыла, што менавіта дзякуючы пававжлівым адносінам да працы, любві да выбранай справы працавітыя беларускія людзі дасягаюць высокіх вынікаў ва ўсіх сферах жыцця, спрыяюць росквіту нашай Радзімы.  Пажадала ўсім здароўя, поспехаў і новых дасягненнеў.

Пераможцамі “Забегу Міра” сталі выхавацы старшай групы інтэграванага научэння і выхавання Беланович Мікіта, Гурыновіч Іван і Напорка Мікіта.

Усе ўдзельнікі спартыўнага мерапрыемства ў падарунак атрымалі сцяжкі Рэспублікі Беларусь.

Фотогалерея: