РУС БЕЛ ENG 中文

У дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы» праведзена дыялогавая пляцоўка «Мы — будучае Беларусі!»

29.04.2023

У дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы» праведзена дыялогавая пляцоўка «Мы — будучае Беларусі!» Яе ўдзельнікі — вучні 11 класа ўстановы адукацыі, педагогі, прадстаўнікі мясцовай улады, работнікі “Настаўніцкай газеты”.

Вядучая сустрэчы, класны кіраўнік 11 класа Людміла Крывіцкая адзначыла, што беларускі народ хоча жыць пад мірным небам і ў згодзе з усімі народамі і нагадала словы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Паслання беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу: «У гэтым жаданні не ўсё, але многае залежыць ад нас саміх. Суверэнітэт, незалежнасць не даюцца раз і назаўсёды. Гэта пастаянная неабходнасць дэманстраваць, што ў нас ёсць воля, ёсць свае каштоўнасці, свае традыцыі, свой гістарычны шлях. Шлях міру і стварэння»; «Беларусь — гэта наша зямля. Толькі мы самі ведаем, як павінна развівацца Беларусь, толькі мы вызначаем і будзем вызначаць стратэгію гэтага развіцця, толькі мы нясём рэальную адказнасць за сваё будучае».

На пытанне «Што з’яўляецца галоўнай каштоўнасцю для беларускага народа?» вучні назвалі мір, незалежнасць, суверэнітэт. Яны сцвярджалі аб тым, што трэба імкнуцца захаваць яго на зямлі і ўшаноўваць памяць продкаў. Такой жа думкі аб міры прытрымліваецца намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Яўген Чычкан, і самай галоўнай каштоўнасцю лічыць Чалавека з вялікай літары, які працуе добрасумленна і стварае даброты.

Па меркаванні начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Нэлі Маісеенкі, трэба захоўваць бяспеку ва ўсіх сферах нашай жыццядзейнасці і знайсці сваю ролю. «Мір, бяспека, суверэнітэт — усё ствараецца людзьмі. Галоўнае — чалавек, а вы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь, павінны выбраць прафесію па душы, а пачуццё патрыятызму і гонару за сваю краіну закладзены ў школе», — звяртаючыся да выпускнікоў, адзначыла начальнік упраўлення адукацыі райвыканкама Ірына Асташэвіч.

Знайшліся ў адзінаццікласнікаў адказы і на пытанне «Якім уяўляеце будучае Беларусі?: мірнай, моцнай, квітнеючай дзяржавай. Былі выказаны пажаданні юнакоў і дзяўчат: каб улічваўся вопыт папярэдніх пакаленняў, каб была вырашана праблема экалогіі, каб беларускія вучоныя зрабілі новыя адкрыцці і іншыя.

«Жыццё пачынаецца з малой радзімы. Тут, на гэтай зямлі, вашы карані. Як думаеце зараз, так думаць будуць вашы дзеці. Вы павінны аддаць доўг тым людзям, якія тут жывуць і працуюць. Пабудаваць дом, выхаваць дзяцей, знайсці любімую справу», — адзначыла Нэлі Маісеенка.

Яўген Чычкан імкнуўся пераканаць юнакоў і дзяўчат у тым, што менавіта на роднай зямлі, якая будзе мець патрэбу ў маладых кадрах праз 10-15 гадоў, яны змогуць знайсці сябе і сапраўднае шчасце. Аддаючы сябе абранай прафесіі, ёсць магчымасць для кар’ернага росту і атрымання жылля, а таксама стаць падтрымкай для састарэлых бацькоў. «Будзем вас чакаць на малой радзіме, вы тут вельмі патрэбныя і заўсёды будзеце сваімі», — заклікаў намеснік старшыні райвыканкама.

Дырэктар установы адукацыі Алена Вярбіцкая назвала дыялог вельмі патрэбным. У адрас яго ўдзельнікаў выказала словы прызнання: выпускнікі ўмеюць аргументаваць і адстойваць пункт погляду, а мясцовая ўлада заўсёды аказвае падтрымку ў добрых пачынаннях.

Сталічныя госці ўручылі навучальнай установе Падзяку за актыўную жыццёвую пазіцыю.

 

Источник: http://www.polymia.by

поделиться в: