РУС БЕЛ ENG 中文

Тэматычны тыдзень “Транспарт”

14.04.2023
У Беняконскім дзіцячым садзе Воранаўскага раёна прайшоў тэматычны тыдзень транспарту. Выхаванцы малодшай групы змаглі даведацца, што машыны едуць па дарозе, самалёты і верталёты лётаюць па небе, а караблі ходзяць па моры. Яны вызначалі з дапамогай дарослага будову машыны (кабіна, кола, руль), выконвалі гульнявыя дзеянні з прадметамі-замяняльнікамі з выкарыстаннем імітацыі дзеянняў: вадзілі аўтамабіль, рамантавалі ў майстэрні. Таксама развучылі мноства пальчыкавых гульняў аб транспарце, пагулялі ў рухомую гульню "Верабейчыкі і аўтамабіль", у гульні-ўкладышы "Машыны", прачыталі выдатныя вершы А. Барто "Самалёт","Грузавік". Выканалі аплікацыю “Аўтобус” і намалявалі колы для аўтамабіля.
З дзець сярэдняга і старэйшага ўзросту праводзіліся гутаркі “Для чаго чалавеку транспарт”, “Правілы паводзін на дарозе”, “Як паводзіць сябе ў транспарце”. Выхаванцы разглядалі малюнкі з выявамі транспарту, адгадвалі загадкі, чыталі вершы па тэме. З цікавасцю расказвалі аб транспарце, які есць у іх сям’і, гулялі ў моўныя гульні “Чацверты лішні”, “Едзе, плавае, лятае”, сюжэтна-ролевыя гульні “Аўтобус”, “Аўтазапраўка”. Падчас прагулкі назіралі за транспартам, на пляцоўцы “Дарога” замацавалі правілы дарожнага руху.
Дзеці знаеміліся з транспартам спецыяльнага прызначэння. У нагодзе гэтага адбылася сустрэча з прадстаўнікамі пажарнай аховы. Дзеці з цікавасцю слухалі аповяд пажарнага і задавалі пытанні, разглядалі аўтамабіль.
Да дня Касманаўтыкі ў дзіцячым садзе прайшла забава “Палет на ракеце”, дзе дзеці трэніраваліся ў лоўкасці, хуткасці і смеласці. Выхаванцы будавалі касмічны карабель, удзельнічалі ў конкурснай праграме
Увесь тыдзень прайшоў у атмасферы творчасці, цікавасці і пазнавальнай актыўнасці.

Фотогалерея: