Свята роднага слова ў ДУА "Дзіцячы сад № 110 г. Гродна"
21.02.202321 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Беларуская мова — адна з двух дзяржаўных моў у нашай краіне. Ёю карыстаюцца больш за сем мільёнаў чалавек. Дарэчы, беларуская мова самая старажытная сярод славянскіх моў і, згодна з даследаваннямі, самая мілагучная пасля італьянскай.
Моўная культура беларусаў надзвычай багатая і самабытная. Яна ўвасоблена ў песнях, прыказках і, вядома, у творах мастацкай літаратуры.
У ДУА "Дзіцячы сад № 110 г. Гродна" педагагічныя супрацоўнікі разам з выхаванцамі ў гэты дзень таксама не засталіся ў баку.
У дзіцячым садку была аформлена тэматычная фотавыстава “Мая маленькая Радзіма”. Усе наведвальнікі фотавыставы маглі ўбачыць фотаздымкі з маляўнічымі куточкамі Беларусі.
На тэматычных занятках, якія праходзілі у сярэдніх і старэйшых групах, выхаванцы знаёміліся з беларускім бытам, культурай, традыцыямі і прамысловасцю Беларусі.
Паказаць прыгажосць і багацце моўнай спадчыны беларускага народа падчас розных відаў творчасці, узнавіць назвы знаёмых з’яў, аб’ектаў і прадметаў на беларускай мове, выхоўваць пачуццё любові і зацікаўленнасці да роднага слова - гэта мэта правядзення тэматычнага дня беларускай мовы.
Праца педагагічнага калектыву дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячы сад № 110 г. Гродна” накіравана на выхаванне патрыятызму ў маленькіх грамадзян, фарміраванне павагі да роднай мовы, сваёй краіны.