РУС БЕЛ ENG 中文

З верай у дабрыню і чараўніцтва

29.12.2022

Магія навагодніх агнёў на елцы, нечаканых сюрпрызаў, дзіцячых усмешак і добрых поглядаў захапляе канчаткова і беспаваротна. Чараўніцтва прыходзіць разам з Дзедам Марозам і Снягурачкай.

Так 27 снежня 2022 года  ў ДУА “Парэцкая базавая школа Слонімскага раёна” прайшоў навагодні ранішнік “Новы год – цудоўнае свята” з удзелам шаноўных гасцей, адміністрацыі ўстановы, педагогаў, вучняў і бацькоў.

Шчырыя пажаданні шчасця, здароўя, дабра і поспеху дзецям і педагагічнаму калектыву прагучалі з вуснаў дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Міхайлавіча Семянякі, старшыні Слонімскага раённага Савета дэпутатаў Алега Мечыслававіча Таргонскага, начальніка упраўлення адукацыі Слонімскага райвыканкама Святланы Віктараўны Валько. 

Навагодняга настрою і чараўніцтва ў перадсвяточныя дні чакаюць усе: і дарослыя, і, асабліва, дзеці. Для кіраўніцтва раёна стала добрай традыцыяй наведваць навагоднія святы ва ўстановах адукацыі.

Разам з казачнымі героямі дарослыя і дзеці перажывалі шчаслівыя імгненні навагодняга свята. І вядома, які Новы год без падарункаў? Ганаровыя госці сталі сапраўднымі чараўнікамі: дзеці атрымалі салодкія падарункі, а ўстанова – сертыфікат на 2000 рублёў ад Слонімскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў для набыцця абсталявання харчаблока і спартыўнага інвентара.

Але гэта не галоўнае: важней простая чалавечая ўвага.

Дзеці падзякавалі гасцям і ўручылі ім зробленыя сваімі рукамі сімвалы надыходзячага 2023 года.

поделиться в: