РУС БЕЛ ENG 中文

Председатель Кореличской РО РОО «Белая Русь» Евгений Чичкан в рамках акции «Наши дети» поздравил воспитанников центра коррекционно-развивающего обучения и реабилитации Кореличского района

24.12.2022

Новы год — свята, якое нясе ў сабе светлыя і добрыя пачуцці, яго з нецярпеннем чакаюць і дзеці, і дарослыя. 23 снежня  для  выхаванцаў Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Карэліцкага раёна прайшло навагодняе святочнае мерапрыемства.

З самага ранку ў Цэнтры  панавала святочная атмасфера. Дзяцей чакала прыгажуня ёлка, упрыгожаная яркімі цацкамі. Для кожнага з іх гэта маленькі “выхад у свет”. Лясная прыгажуня дзецям вельмі спадабалася і да ўсеагульнага іх  захаплення  загарэлася рознакаляровымі агнямі. Рабяты разам з дарослымі вадзілі карагоды  і танцавалі. Але якое ж   навагодняе свята без Снягурачкі і Дзеда Мароза?  Сустрэча з імі – заўсёды радасная і незабыўная падзея для кожнага. У госці да дзетак прыйшлі не толькі Дзед Мароз і Снягурачка, але і казачныя персанажы Снегавік і Баба Яга.

Дзеці з радасцю гулялі з казачнымі героямі ў розныя гульні. У канцы мерапрыемства  хлопчыкі  і дяўчынкі атрымалі доўгачаканыя падарункі.

Радасць свята з дзецьмі раздзяліў  намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама, старшыня РА РГА “Белая Русь” Яўген Чычкан, які павіншаваў усіх прысутных з надыходзячым святам.

–  Так заведзена, што для кожнага чалавека навагоднія святы напоўнены цудам і верай у лепшае. Прыемна, што ў Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі працуюць людзі, якія даюць дзецям дакладнае разуменне, што такое дабро і зло. Дзякуй вам за гэта.

Яўген Мікалаевіч уручыў дзецям  салодкія падарункі.

— Новы год — наша любімае сямейнае свята. Усе разам рыхтуемся да яго, стараемся падарыць адзін аднаму добры настрой. І, вядома, з задавальненнем бываем на такіх святах з дзіўна душэўнай атмасферай. Работнікам карэкцыйнага цэнтра  ўдалося  падарыць прыемныя хвіліны радасці нашым дзеткам, за што ім вялікі дзякуй,  — падзялілася мама адной з наведвальніц карэкцыйнага цэнтра Лілія Аляксандраўна.

Кацярына КУКАНАВА

Фота аўтара

Источник: http://www.polymia.by

поделиться в: