Час цудаў, дабра і падарункаў
16.12.202215 снежня адначасова з усёй краінай на Дзятлаўшчыне стартавала самая добрая і самая навагодняя акцыя “Нашы дзеці”, якая прадоўжыцца да 15 студзеня 2023 года.
Яе ўрачыстае адкрыццё ў Цэнтры культуры і народнай творчасці сабрала адораных, творчых і спартыўных навучэнцаў з усяго раёна.
Павітаў удзельнікаў мерапрыемства і павіншаваў з надыходзячымі святамі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.
– Акцыя “Нашы дзеці” пераўтварылася ў сапраўдны марафон дабра, які праходзіць пад патранатам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, які стаяў ля вытокаў гэтай выдатнай беларускай традыцыі. Акцыя з’яўляецца адпраўной кропкай навагодніх і калядных урачыстасцяў, задае цудоўны тон святочным мерапрыемствам. Ні адно дзіця ў гэтыя святочныя дні не павінна застацца без увагі і падарункаў. Падтрымка і клопат – галоўны рэсурс, дзяліцца якім можа і павінен кожны чалавек, – адзначыў Аляксандр Станіслававіч. – Радуе, што да акцыі кожны год далучаецца ўсё больш нераўнадушных людзей, адклікаюцца многія арганізацыі ўсіх форм уласнасці, з году ў год сума сабраных сродкаў павялічваецца. Дзякуй вам за сумесную работу, разуменне і давер, сапраўдную адданасць і клопат аб нашых дзецях, а значыць, клопат аб будучыні нашага раёна і Рэспублікі Беларусь.
Акцыі “Нашы дзеці” ўжо амаль чвэрць стагоддзя, за гады існавання яна ператварылася ў сапраўдны месяц дабра, на працягу якога дзяцей чакаюць прыемныя сюрпрызы і мерапрыемствы, а добрымі чараўнікамі становяцца дарослыя – прадстаўнікі раённай улады, грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў раёна. На сённяшняе свята яны таксама прыйшлі з падарункамі.
На працягу ўсёй акцыі кожны дарослы будзе імкнуцца дарыць шчасце, усмешкі ўсім дзецям. Наша будучыня залежыць ад вас, – звярнуўся да прысутных у зале Ігар Станіслававіч. –Хачу падзякаваць навучэнцам раёна за актыўную жыццёвую пазіцыю, вашы дасягненні ў сферах навукі, спорту, культуры на славу нашай малой радзімы. Мы заўжды будзем падтрымліваць у вашых лепшых пачынаннях.
Павіншавала ўсіх са святамі і ўручыла ўзнагароды ў намінацыі “Натхненне і талент” загадчыца аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова. Спонсарам выступіла ААТ “Агражалезабетон” і яго дырэктар Аляксандр Волкаў.
Для ўручэння ўзнагародаў у намінацыі “Моладзь: лідарства і дабрачыннасць» былі запрошаны кіраўнікі самых актыўных моладзевых арганізацый Дзятлаўшчыны – першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык і каардынатар дзейнасці моладзевага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў Ірына Мішчанка. Яны пажадалі ініцыятыўнай моладзі раёна новых поспехаў і дасягненняў.
На Дзятлаўшчыне нямала дзяцей і моладзі, якія ўносяць вялікі ўклад у захаванне прыродных багаццяў раёна, актыўна дапамагаюць работнікам лясной гаспадаркі і нават мараць звязаць жыццё з гэтай прафесіяй. У намінацыі “Эка-актывісты” падарункамі ад Дзятлаўскага лясгаса іх адзначыў намеснік кіраўніка арганізацыі Аляксей Урбановіч.
Самыя хуткія, спрытныя, спартыўныя маладыя людзі нашага раёна атрымалі падарункі ў намінацыі “Алімпійскія надзеі”. Іх уручылі загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Дзмітрый Ёда і дырэктар Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Святлана Лагута.
На працягу ўсяго мерапрыемства сваю творчасць гледачам дарылі таленавітыя юныя артысты нашага раёна – Нэлі Санюк, Любоў Лаўрукевіч, Артур Лішык, дуэт Валерыі Данільчык і Ганны Якаўчык, а таксама творчыя калектывы сярэдніх школ № 1 і № 3 горада Дзятлава.