Маштабны марафон добрых спраў у Ашмянскім раёне
16.12.2022Маштабны марафон добрых спраў у Ашмянскім раёне распачаўся святочным мерапрыемствам “Навагодняя пошта”, якое прайшло на базе СШ № 1 імя М.М.Гружэўскага.
У пачатку мерапрыемста з прывітальным словам да дзяцей звярнулася намеснік старшыні Ашмянскага райвыканкама Н.Станкевіч, расказала прысутным пра вытокі і мэту акцыі “Нашы дзеці”. Начальнік упраўлення адукацыі С.Баркоўская пажадала дзецям моцнага здароўя, трывалай веры ў цуды і дабрыню. На свяце прысутнічалі і прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, якія далучыліся да віншаванняў.
На тэатралізаваным прадстаўленні казачныя героі прапаноўвалі маленькім гледачам розныя выпрабаванні: адгадаць рэбусы, паспяваць, прадэманстраваць танцавальныя здольнасці.
Мерапрыемства завяршылася, пакінуўшы пасля сябе прыемныя эмоцыі, шчырыя ўсмешкі і добры настрой.