ТЫДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ Ў ДЗІЦЯЧЫМ САДКУ
26.09.2022У заключэнні тыдня роднай мовы выхаванцы дзіцячага сада аграгарадка Путрышкі наведалі Путрышкаўскую сельскую бібліятэку. Чаму менавіта бібліятэку? А таму, што ў ёй можна пачуць прыгожую, мілагучную беларускую мову. Бібліятэкар, Якусік Алена Віктараўна падрыхтавала выставу твораў дзіцячых пісьменнікаў. Дзеці з цікавасцю слухалі вершы беларускіх паэтаў аб роднай мове. Хлопчыкаў і дзяўчынак прывабіла вялікая колькасць кніг, часопісаў і газет, роўненька расстаўленых на паліцах. Кожны выхаванец змог выбраць сабе кнігу па густу і разглядзець яе. Дзякуючы праведзенай рабоце, сельская бібліятэка набыла новых чытачоў. Спадзяемся, што нашы выхаванцы разам з бацькамі стануць пастаяннымі наведвальнікамі месца, дзе жывуць кнігі.
Источник: https://grodroo.by