РУС БЕЛ ENG 中文

ЛІТАРАТУРА ЯК ЛЮСТЭРКА МОВЫ

20.09.2022

У рамках Тыдня роднай мовы ў бібліятэцы Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі арганізавана тэматычная выстава “Кожны народ стварыў хоць бы адзін геніяльны твор, і твор гэты – мова”.

– На выставе прадстаўлены выданні беларускіх класікаў розных часоў: ад старажытнасці да сучаснасці. Гэта дазваляе відавочна прасачыць станаўленне сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Дадзенае мерапрыемства накіравана на папулярызацыю паэтычных  і празаічных твораў на беларускай мове, выхаванне ў чытачоў пачуцця грамадзянскасці і патрыятызму, – падзялілася Наталля Гуштын, бібліятэкар інстытута.

Тыдзень роднай мовы абяцае быць цікавым і насычаным, таму запрашаем усіх жадаючых далучыцца да яго святкавання і наведаць выставу.

Источник: https://groiro.by

поделиться в: