БЕЛАРУСЫ ГАВОРАЦЬ…
19.09.2022Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!” у Гродзенскім абласным інстытуце развіцця адукацыі распачаўся з акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”. Арганізатары акцыі, цэнтр дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі, нагадалі супрацоўнікам інстытута пра некаторыя адметнасці ветлівых зваротаў беларускай мовы.
Святлана Гузава адзначыла, што "беларусы вітаюцца словамі: прывітанне, добрай раніцы або добры вечар; запрашаюць у госці на каву або гарбату - калі ласка, запрашаем; жадаюць - добрага настрою, здароўя і дабрабыту, смачнай кавы; дзякуюць шчыра за ласку, клопат або турботы - вялікі дзякуй, дзякую; развітваюцца - да сустрэчы, дабранач, добрай дарогі!»
Алесь Разанаў гаварыў: “Кожны народ стварыў хоць бы адзін геніяльны твор, і твор гэты – мова”. І сённяшні дзень у інстытуце пройдзе пад гэтым дэвізам!
Источник: https://groiro.by