РУС БЕЛ ENG 中文

Выхаванцы ў музеі

25.07.2022

Дакрануцца да гісторыі пашанцавала выхаванцам ДУА “Дзіцячага цэнтра развіцця дзіцяці №1 г. Астраўца”. Выхаванцы старэйшых груп дашкольнай установы наведалі этнаграфічны музей “Беларуская хатка” у сярэдняй школе №1 г. Астраўца.

Дзецям пашчасціла трапіць у сапраўдную беларускую хату і пазнаёміцца з жыццём і побытам сваіх продкаў. Яны змаглі не толькі паслухаць пра прадметы побыту, якія выкарыстоўваліся раней на тэрыторыі Астравеччыны, але і дакрануцца да “сведкаў гісторыі”. Патрымаць у руках прас, які не патрабуе электрычнасці, - ці не сапраўднае цуда для маленькага чалавека?! Колькі радасці атрымалі дзяўчынкі, калі атрымалі дазвол пагушкаць калыску. А выхаванцу Івану Карповічу дазволілі чыгунок паставіць у печ. Дзіцячыя вочы, нібы агеньчыкі, гарэлі непадробнай радасцю ад новых уражанняў.