РУС БЕЛ ENG 中文

"Купалле у дзіцячым садзе"

06.07.2022

Адным са сродкаў прывіццця цікавасці і павагі да беларускай культуры, да роднай мовы з'яўляюцца фальклёрныя святы. Менавіта з гэтай нагоды ў ДУА "Яслі - садз № 37 г. Гродна"  святкавалі народнае свята - дзень Івана Купалы. Дзеці спявалі беларускія народныя песні, танцавалі, гулялі, вадзілі карагоды, прыгалі праз "вогнішча", загадвалі жаданні і завязвалі каляровыя стужкі на бярозку. Дзяўчынкі надзявалі вянкі з кветак, а затым пускалі іх па вадзе. Кульмінацыяй мерапрыемства быў пошук папараць-кветкі, якая, па легендзе, павінна прынясці шчасце і багацце таму, хто яе знайшоў.

Фотогалерея: