РУС БЕЛ ENG 中文

Песняру беларускай зямлі прысвячаецца

04.07.2022

 30 июня  ў яслях-саду № 9 г. Ваўкавыска выхаванцы старшага і сярэдняга дашкольнага ўзроста прынялі ўдзел у літаратурна-музычнай кампазіцыі “Песняру беларускай зямлі прысвячаецца” да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы.

 Асобы настрой стваралі яскравыя касцюмы ўдзельнікаў. Выхаванцы змаглі апынуцца ў атмасферы мінулага, далучыцца да скарбаў нацыянальнай культуры, да каранеў і вытокаў народа. Маленькія беларусы і беларусачкі чыталі вершы і спявалі на роднай мове.

     Літаратурна-музычная кампазіцыя праходзіла ў выглядзе вуснага часопіса, старонкі якога былі прысвечаны творчасці беларускага паэта. Дзеці даведаліся, што беларускі песняр нарадзіўся ў сяле Вязынка 7 ліпеня, у той дзень, калі вяскоўцы святкавалі Купалле. З захапленнем хлопчыкі паўдзельнічалі ў тэатралізацыі купалаўскіх вершаў – “Юрачка”, “Бай”, “Хлопчык і летчык”. Вершы паэта на беларускай мове, якія гучалі з вуснаў маленькіх выхаванцаў, абудзілі цікавасць слухачоў. Дзяўчынкі выканалі беларускі танец “Купалінка”, танец з вянкамі і валошкамі. А калі зайграла завадная полька беларуская, не толькі дзецям, але і  многім дарослым было цяжка ўстаяць. З  задавальненнем дзеці пагулялі ў гульні “Бусел”, “Дудачка”.

   Цікавае заданне атрымалі і дарослыя, якія прысутнічалі на мерапрыемстве. Ім было прапанавана  намаляваць малюнак да адной са старонак вуснага часопіса.

   На праканцы мерапрыемства дарослыя запэўнілі дзяцей, што вандраванне па старонках беларускіх вершаў працягнецца і ў наступным навучальным годзе.

 

Фотогалерея: