СВЯТКУЕМ ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ РАЗАМ!
01.07.2022Шмат цудоўных краін на зямлі, усюды жывуць людзі, але Беларусь - незвычайная краіна, таму што яна наша Радзіма!
Выхаванне пачуцця патрыятызму ў дзяцей дашкольнага ўзросту – працэс складаны і працяглы. Любоў да блізкіх людзей, да дзіцячага садка, да роднага горада і роднай краіны адыгрываюць вялікую ролю ў станаўленні асобы дзіцяці. У дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад № 110 г. Гродна” на пастаяннай аснове праходзяць мерапрыемствы, накіраваныя на выхаванне патрыятызму ў маленькіх грамадзян, фарміраванне павагі да роднай мовы, сваёй краіны. Лета не выключэнне з правілаў.
Так, напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь выхавальнікі праводзяць тэматычныя гутаркі з выхаванцамі на тэму "Родная Беларусь", “Мой родны горад Гродна”.
У дзіцячым садку арганізавана тэматычная выстава малюнкаў і фотаздымкаў “Зямля пад белымi крыламi”. Маленькія мастакі разам з бацькамі адлюстравалі прыроду роднага краю, гiстарычныя славутасцi горада.
Наведваючы выставу, хлопчыкі і дзяўчынкі атрымліваюць выдатную магчымасць палюбавацца мясцінамі нашага горада.
На тэрыторыі дашкольнай установы разгорнута экскурсія "Мой любы горад Гродна".
Гараднічанка разам са сваімі памочнікамі, маленькiмi беларусамi, знаёміць гасцей з выдатнымі мясцінамі і гісторыяй Гродна.
Лета – пара буйнога цвіцення красак! Дзяўчынак запрасілі да ўдзелу ў майстар-класе па пляценню вянкоў з палявых і лугавых кветак - "Кветкі роднай Зямлі".
З задавальненнем і захапленнем маленькія ўдзельніцы майстар-класа плялі вяночкі, а затым упрыгожвалі сябе.
Якія ж цудоўныя і рознакаляровыя яны атрымаліся ў дзяўчынак! Акрамя пляцення вянкоў, выхаванцы атрымалі магчымасць разгледзіць цацкі і вырабы, з якімі гулялі іх бабулі і дзядулі.
На групавых пляцоўках праходзяць драматызацыі беларускіх народных казак "Кот, ліса і пеўнік", "Пых".
Дадзеная форма работы садзейнічае абуджэнню цікавасці выхаванцаў да вуснай народнай творчасці. А менавіта такі від дзейнасці, як драматызацыя, вельмі прыдатны для дзяцей дашкольнага ўзросту.
Таксама сардэчна запрашаем усіх жадаючых наведаць фотазону "Квітней родная Беларусь!", якая размешчана на тэрыторыі нашай дашкольнай установы.
Дзень Незалежнасці – гэта свята ўсіх, каму дарагія нашы агульныя каштоўнасці: любоў да Радзімы, жаданне працаваць для яе росквіту, добрае стаўленне да блізкіх і родных людзей.
Міру, росквіту і дабрабыту нашай роднай Беларусі!