РУС БЕЛ ENG 中文

Шлях у прафесію - экскурсія ва ўстанову адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт"

24.05.2022

       24 мая вучні 7-9 класаў Парэцкай санаторнай школы-інтэрната наведалі ўстанову адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт". Экскурсія адбылася ў рамках прафарыентацыйнай работы. На парозе ўніверсітэта вучняў сустрэў кіраўнік музея ўстановы - Баўфалік Раман Іванавіч, які паведаміў у ходзе экскурсіі па музеі гісторыю станаўлення ўніверсітэта, пазнаёміў са славутымі людзьмі- выпускнікамі, трое з якіх атрымалі ганаровае званне Герояў  Рэспублікі Беларусь. Вучні даведаліся пра факультэты і спецыяльнасці, мелі магчымасць задаць пытанні. Экскурсія працягвалася ў ветэрынарнай клініцы і навукова-даследчай лабараторыі "ДНК-тэхналогій", якія з'яўляюцца аднымі з лепшых ў нашай дзяржаве. Вельмі цікава прайшла размова з рэктарам установы адукацыі - акадэмікам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі - Песцісам Вітольдам Казіміравічам, які расказаў вучням пра свой шлях да прафесіі і магчымачці, якія дае навучанне ў "Гродзенскім дзяржаўным аграрным ўніверсітэце".

 

Источник: Поречская государственная санаторная школа-интернат Гродненского района