РУС БЕЛ ENG 中文

У дзяржаўнай установе адукацыі "Яслі-сад № 110 г. Гродна" наладзілі народнае свята, якое носіць назву Гуканне вясны

24.03.2022

Скончылася доўгая зіма, а на змену ёй ідзе прыгажуня-вясна. Каб паскорыць яе прыход у дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад № 110 г. Гродна” наладзілі  народнае свята, якое носіць назву Гуканне вясны. Гэты беларускі звычай - адзін з самых жыццярадасных і аптымістычных.

Гуканне Вясны - старажытнае свята развітання з зімой і сустрэчы вясны. Хлопчыкі і дзяўчынкі разам з Паўлінкай і Несцеркай заклікалі вясну хутчэй прыйсці.
Усе радаваліся першаму вясноваму сонцу.
Госці пазнаёмілі выхаванцаў з веснавымі звычаямі і павер’ямі.
А каб прыйшла Вясна-красна ўсе разам спявалі веснавыя песні-заклічкі.
Жавароначкі, прыляціце - у-у-у-у!
Вясну красную прынясіце - у-у-у-у!
А зімачку забярыце - у-у-у-у!
Бо нам зімачка надаела - у-у-у-у!
Усе хлебушкі пераела - у-у-у-у!
Не заставіла Вясна-красна яе доўга чакаць, з падарункамі яна завітала: дзяўчынкам – па стужачцы, каб сталі танцаваць, а хлопчыкам – па дудачцы – каб сталі іграць.
Не абыйшлося без галоўнага героя гэтага свята – Бусліка. А як добра ён павеселіў дзяцей!

З карагодамі і веснавымі гульнямі набліжалі надыход вясны.
Таксама дзяўчынкі і хлопчыкі ззагадзя падрыхтавалі папяровых птушачак, якія размясціліся на дрэвах вакол дзіцячага садка.
Менавіта так вітаюць птушак, якія вяртаюцца на Радзіму з цёплых краін.
Падчас правядзення свята выхаванцы акунуліся ў атмасферу беларускага народнага каларыту, пазнаёміліся з народнымі традыцыямі, слухалі беларускую народную музыку.
 
поделиться в: