РУС БЕЛ ENG 中文

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе літаратурна-музычная кампазіцыя “Чытаем Купалу разам”

18.03.2022

 

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе літаратурна-музычная кампазіцыя “Чытаем Купалу разам”

21 сакавіка, у Міжнародны дзень паэзіі, кафедра беларускай філалогіі філалагічнага факультэта праводзіць літаратурна-музычную кампазіцыю “Чытаем Купалу разам”, прысвечаную 140-годдзю са дня нараджэння беларускага паэта, публіцыста, перакладчыка і драматурга Янкі Купалы, у гонар якога названа наша альма-матар.

Традыцыйнае мерапрыемства аб’ядноўвае ў адну купалаўскую сям’ю прадстаўнікоў адміністрацыі ўніверсітэта, структурных падраздзяленняў, студэнтаў, супрацоўнікаў, навучэнцаў школ горада і гасцей.

Запрашаем усіх жадаючых! Мерапрыемства адбудзецца ў 11.40 у галоўным корпусе, аудыторыя 218.

Источник: https://rgazeta.by