РУС БЕЛ ENG 中文

АБ ЗАКЛЮЧНЫМ ЭТАПЕ РЭСПУБЛІКАНСКАЙ АЛІМПІЯДЫ ПА ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАХ

04.03.2022

 

З 28 лютага распачаліся вучэбна-трэніровачныя зборы каманды Гродзенскай вобласці па падрыхтоўцы да заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”. Вучэбныя заняткі праводзяцца ў дыстанцыйнай форме з выкарыстаннем відэаканферэнцсувязі па двух накірунках: падрыхтоўка да комплекснай работы і напісанне водгука на мастацкі твор.

Таксама адбылася творчая сустрэча ўдзельнікаў збораў з Навумам Гальпяровічам – беларускім журналістам, публіцыстам, паэтам, заслужаным дзеячам культуры Рэспублікі Беларусь. Падчас размовы ўзнімаліся пытанні пра паэтычную дзейнасць, журналісцкую справу, аўтарскія праекты на беларускім радыё і тэлелебачанні. Навум Якаўлевіч распавёў пра пісьменніцкую працу: як нараджаюцца вершы. Вельмі ўразіў удзельнікаў той факт, што думкі аўтара верша, яго бачанне не абавязкова супадае з меркаваннем чытача, бо сколькі чытачоў, столькі думак, гісторый, тлумачэнняў.

Арганізатары, выкладчыкі, якія працуюць на вучэбна-трэніровачных зборах імкнуцца не столькі лекцыйна падаць інфармацыю, сколькі праз практычныя заняткі і актыўныя формы работы далучыць вучняў да беларускай мовы і літаратуры, нацыянальнай культуры.

 

Источник: https://groiro.by